Па словах кіраўніка СБУ, ва Украіне павінен быў паўстаць хаос, што пацягнула б выхад людзей на вуліцы, перакід арміі з Данбаса ў сталіцу. Па словах кіраўніка СБУ, удалося прадухіліць маштабныя тэракты.
Чытайце: Кіраўнік украінскага «Цэнтра вызвалення палонных» затрыманы пры спробе ўвозу арсеналу зброі з ДНР. Імаверна, быў расійскім агентам
Тэрарыстычны акт, у арганізацыі якога прымаў удзел кіраўнік Цэнтра вызвалення палонных «Афіцэрскі корпус» Уладзімір Рубан, планавалася ажыццявіць у цэнтры Кіева, павінны былі загінуць тысячы чалавек. Пра гэта на прэс-канферэнцыі расказаў старшыня СБУ Васіль Грыцак.
«У далейшым мы дамо сведчанне таго, што планавалася ажыццявіць масавы тэракт. З мінамётаў збіраліся расстраляць цэнтральную частку Кіева. Павінна быць як мага больш трупаў, як мага больш крыві. Гаворка ішла пра тысячы загінулых», — сказаў Грыцак. Паводле яго слоў, ва Украіне павінен паўстаць хаос, што пацягнула б выхад людзей на вуліцы, перакідванне арміі з Данбаса ў сталіцу, каб склалася карцінка, што ва Украіне сапраўды адбываецца грамадзянская вайна. На канферэнцыі паказалі відэазапісы, на якіх відаць, як падазраваны і прадстаўнікі тэрарыстаў нагружаюць аўтамабіль боепрыпасамі, а таксама момант затрымання Рубана і ператрус грузавіка.
Суд выбраў Рубану меру стрымання ў выглядзе заключэння пад варту тэрмінам на 60 сутак.





