У пятніцу ў 18:30 ў рудніку трэцяга рудаўпраўлення «Беларуськалія» адбылося надзвычайнае здарэнне.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пры праходцы горнай выпрацоўкі абвалілася парода з выкідам газу і солі, паведамляе МНС.
Пад заваламі ў шахце апынулася двое рабочых, экіпаж праходчага камбайна.
«Работнікамі ваенізаванай горнавыратавальнай часці прадпрыемства праведзены работы па разгазаванні гэтага ўчастка для зніжэння канцэнтрацыі пароў метану ў паветры і распачатыя работы па разборцы завалы. Прычына таго, што адбылося? высвятляецца», — гаворыцца ў афіцыйнай заяве.





