Reuters.com
Слоганам выбарчай кампаніі 2020 года прэзідэнта ЗША Дональда Трампа стане фраза «Захаваем Амерыку вялікай!» (Keep America Great!), заявіў кіраўнік дзяржавы, выступаючы перад сваімі прыхільнікамі ў Пітсбургу. Пра гэта паведамляе тэлеканал CNN.
«Наш, не мой — мы каманда — наш новы слоган», — патлумачыў Трамп сваім прыхільнікам. Ён адзначыў, што яго ўдзел у выбарах у лістападзе 2020 года — гэта «меркаванне». «У гэтым я амаль упэўнены, але нельга быць упэўненым на 100%, — дадаў прэзідэнт ЗША, — «Я не люблю заходзіць занадта далёка наперад, але давайце выкажам здагадку, што ўсё будзе ісці так, як ідзе».
«Калі мы пачнем кампанію праз два гады, можаце ў гэта паверыць, нашым слоганам будзе «Захаваем Амерыку вялікай. Клічнік»,— заявіў Трамп. Ён адзначыў, што стары слоган «Зробім Амерыку вялікай» нельга будзе выкарыстоўваць на наступных выбарах, бо «я ўжо гэта зрабіў».





