twitter.com/JJlovesTennis

twitter.com/JJlovesTennis

Матч беларускі Вікторыі Азаранкі супраць 13-й ракеткі свету амерыканкі Слоан Стывенс у 1/32 фіналу турніру серыі «Прэм'ер» ў Індыян-Уэлсе перанесены з-за неспрыяльных умоў надвор'я, піша sport.tut.by.

Паядынак павінен быў пачацца каля 7 раніцы па мінскім часе (розніца ў часе з Каліфорніяй складае 11 гадзін), затым быў адсунуты на 9:00. Пазней арганізатары прынялі перанесці яго на наступны дзень паводле каліфарніскага часу з-за непагадзі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, матч адбудзецца альбо позна вечарам 11 сакавіка, альбо ў ноч на 12 сакавіка па беларускім часе.

У матчы першага кола Вікторыя Азаранка, якая вярнулася ў тэніс пасля 8-месячнага перапынку, абыграла брытанку Хізэр Уотсан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0