Серхіа Рамас. Фота: Vincent West / Reuters
На 73-й хвіліне, калі лік быў 1:1, Рамас на пяць хвілін адлучыўся з поля. Футбаліст падбег да галоўнага суддзі, нешта яму сказаў і пабег у падтрыбуннае памяшканне.
За час, што «Рэал» гуляў у меншасці, лік не змяніўся (1:1). Праз пяць хвілін Крышціяну Раналду забіў другі гол, і «Рэал» перамог на выездзе.
На пасляматчавай канферэнцыі галоўны трэнер «Рэала» Зінедзін Зідан паведаміў, што футбаліст бегаў у прыбіральню. «Ён трохі аб***раўся. Серхіа трэба было тэрмінова ў туалет, таму ён збег і неўзабаве вярнуўся на поле», — растлумачыў ён.
Сам Рамас у Twitter таксама гэта пацвердзіў: «Кліч прыроды. Сышоў-вярнуўся. Перазарадзіўся. Забілі гол. Цяпер дадому. Так трымаць!»
«Рэал» абыграў «Эйбар» з лікам 2:1. Клуб займае трэцяе месца ў табліцы чэмпіянату Іспаніі. Лідзіруе «Барселона».





