Фота: GETTY IMAGES
Як стала вядома Бі-бі-сі, у справе аб атручэнні ў Солсберы былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі з'явіліся важныя доказы. Супрацоўнікі антытэрарыстычнага падраздзялення брытанскай паліцыі знайшлі астаткі нервова-паралітычнага рэчыва ў піцэрыі Zizzi, дзе Сяргей і Юлія абедалі 4 сакавіка.
Праз дзве гадзіны пасля наведвання гэтай установы 66-гадовы Сяргей Скрыпаль і яго 33-гадовая дачка Юлія былі знойдзеныя без прытомнасц на лаўцы ў парку.
Атручаныя невядомым нервова-паралітычным рэчывам, яны па-ранейшаму знаходзяцца ў шпіталі ў крытычным, але стабільным стане.
Адзначаецца, што ніхто з астатніх наведвальнікаў рэстарана не пацярпеў.
Паліцэйскі, які аказваў першую дапамогу атручаным, таксама працягвае заставацца пад наглядам дактароў.
Рэстаран Zizzi застаецца ачэпленым разам з яшчэ чатырма месцамі ў Солсберы — домам Скрыпаля, пабам Bishop's Mill, лаўкай у парку, дзе былі знойдзеныя атручаныя, і могілкамі, якія Скрапаль з дачкой наведалі ўсяго за некалькі гадзін да таго, як былі знойдзеныя без прытомнасці. Там пахаваныя жонка і сын былога разведчыка.
Кіраўнік МУС Брытаніі пра атручванне Скрыпаля: «Нахабны і дзёрзкі крок»





