У Нясвіжскім касцёле Божага цела падтапіла падземную радавую пахавальню князёў Радзівілаў. Пра гэта TUT.BY паведамілі парафіяне і пацвердзіў пробашч Пётр Шарко. Паводле яго, вада пачала паступаць у крыпту ў сераду, 7 сакавіка.

Крыпта Радзівілаў у Нясвіжскім касцёле. Фота: niasvizh-kasciol.by

У склепе знаходзіцца больш за 70 трунаў з парэшткамі Радзівілаў. Некалькі гадоў таму іх паднялі з зямлі на дубовыя памосты, таму пахаванням нічога не пагражае. Тым не менш, сцены набіраюцца вільгаццю, што кепска для ўсяго будынка.

За некалькі гадзін вада паднялася на некалькі сантыметраў. Спачатку яе выносілі вёдрамі, потым супрацоўнікі аддзела культуры мясцовага райвыканкама прынеслі шланг і помпу. Ваду выпампоўваюць кожныя тры гадзіны.

Пробашч Пётр Шарко кажа, што прычына не ў талых водах, бо крыпту пачало падтапляюць яшчэ ў сераду, калі на вуліцы была мінусавая тэмпература. Ён мяркуе, што праблема крыецца ў сістэме водаадвядзення.

У панядзелак у касцёл павінны прыехаць рэстаўратары для вызначэння прычын і пошуку вырашэння праблемы.

Касцёл Божага цела ў Нясвіжы уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Храм знаходзіцца ў працэсе рэстаўрацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру