Фота відавочцаў з сайта ABW.BY
Кіроўца фуры на трасе Мінск—Віцебск не справіўся з кіраваннем і выехаў на раздзяляльную паласу на нерэгуляваным пешаходным пераходзе каля «Экспабела», паведамілі БелТА ў ДАІ УУС Мінаблвыканкама.
Кіроўца-грузаперавозчык на польскіх нумарах не справіўся з кіраваннем пры выездзе з кальцавой дарогі. Яго вынесла на раздзяляльную паласу, дзе знаходзіліся пешаходы. Два пешаходы атрымалі цялесныя пашкоджанні. Адзін з іх дастаўлены ў Мінскую абласную клінічную бальніцу, другому аказваецца дапамога на месцы.
ABW.BY са слоў відавочцаў піша, што ў пацярпелай 73-гадовай жанчыны пералом і звязаная з ім траўма. Другому пешаходу (гэта мужчына) разбіла святлафорам твар.
Паводле неправеранай інфармацыі, кіроўца пачаў экстранае тармажэнне, бо яго падрэзаў легкавы аўтамабіль. «Вядзецца праверка. Жыццю пешаходаў нічога не пагражае», — паведамілі ў ДАІ.





