Сёмы этап Кубка свету па біятлону завяршыўся ў Кантыялахці жаночай гонкай з масавым стартам, перадае БелТА.
Перамагла Ванэса Хінц з Германіі, яна не дапусціла ніводнага промаху на чатырох агнявых рубяжах і паказала высокую хуткасць. Другое месца заняла італьянка Ліза Вітоцы, бронзавым прызёрам стала Анаіз Шэвалье з Францыі.
Дар'я Домрачава.
Лепшай з беларусак стала Ірына Крыўко (8-я). Надзея Скардзіна завяршыла гонку 9-й. Дар'я Домрачава заняла ў гонцы 10-е месца: ёй не ўдалося абысціся без промахаў на трох рубяжах.
Нагадаем, падчас сёмага этапу Кубка свету Дар'я Домрачава перамагла ў спрынце.
Восьмы этап Кубка свету пройдзе 15—18 сакавіка ў нарвежскім Хальменколене.





