Каб смажыць

Рэд Скарлет

Ружовыя клубні з яркай жоўтай мякаццю добра захоўваюцца і не схільныя да тэхнічных пашкоджанняў. Праўда, спее бульба вельмі рана, таму мала хто выкарыстоўвае яе для зімовага захоўвання. Мякаць выдатна трымае форму, таму добра пасуе для смажання.

Вінета

Высокаўраджайны сорт, які не баіцца сушы і хвароб. Такая бульба пасуе як для смажання, так і для запякання, добра трымае форму і прыемная на смак. Мякаць можа быць цямнейшай або святлейшай, у залежнасці ад умоў надвор'я.

Скарб

Гэты спраўджаны беларускі сорт мае не вельмі высокае ўтрыманне крухмалу, таму добра захоўвае форму падчас смажання і не развальваецца.

Каб варыць

Рыўера

Гэты сорт бульбы адзін з самых ранніх. Аднак ужо праз пару месяцаў клубні, нярэдка, загніваюць, таму есці яе трэба адразу пасля выкопвання. Па структуры клубняў Рыўера — універсальны сорт, яна пасуе для любых страў.

Гала

Клубні Галы адрозніваюцца ярка-жоўтай мякаццю, універсальным смакам і сярэдняй сопкасцю, таму выдатна пасуюць, каб варыць. 

Імпала

Гэты ранняспелы галандскі сорт бульбы з жаўтаватай мякаццю пасуе, каб варыць і запякаць. 

Каб таўчы і запякаць

Адрэта

Надзвычай папулярны ў Беларусі сорт, выведзены ў Германіі. Добрая разварыстасць Адрэты робіць яе ідэальнай для пюрэ. Добра захоўваецца ўзімку.

Журавінка

Беларускі сорт, які з’явіўся адносна нядаўна. Ён у меру сопкі, з жоўтай мякаццю і не вельмі цвёрдай ружовай скуркай. Выдатна захоўваецца і пасуе для ўсіх тыпаў страваў.

Мелодыя

Гэты галандскі сорт выведзены спецыяльна для паўночных краін і цудоўна захоўваецца ўзімку. Бульба даволі разварыстая, сопкая, таму з яе добра таўчы камы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?