Беларуска Вікторыя Азаранка прайграла ў 1/32 фіналу турніру ў Індыян-Уэлсе. Учора ўвечары яна саступіла амерыканцы Слоан Стывенс 1:6, 5:7.
Нагадаем, што Азаранка з-за праблем апекі над сынам не гуляла восем месяцаў, паколькі не магла пакідаць Каліфорнію.
У Індыян-Уэлсе яна прайшла першае кола.





