AP

AP

Такую рэакцыю бізнэсмэна, па дадзеных выдання, выклікала тое, што суддзя Георгіяс Камініс не залічыў гол яго каманды з-за афсайду. Савідзі актыўна жэстыкулюючы накінуўся на арбітра. Ад суддзі яго адвялі ахоўнікі.

За спінай ва ўладальніка ПАОК, як распавёў пазней іспанскаму радыё Marca трэнер афінскага клуба АЕК, іспанец Манола Хіменэс, быў пісталет.

Падышоўшы да арбітра, Савідзі, паводле яго слоў, прадэманстраваў Камінісу сваю зброю і сказаў: «Ваша кар'ера суддзі скончылася».

Пасля гэтага арбітр матчу, Хіменэс, а таксама футбалісты каманды AEK паспяшаліся пакінуць поле, перадае Eurosport. Матч, рашэннем Камініса, быў датэрмінова завершаны.

На тое, што за спіной ва ўладальніка ПАОК падчас інцыдэнту знаходзілася кабура, увагу таксама звярнулі сведкі, у тым ліку журналісты, піша Eurosport. У прыватнасці, фатаграфіі, на якіх у Савідзі за поясам бачная невялікая сумка для зброі, выклалі карыстальнікі Twitter пад нікамі Mootaz Chehade (спартыўны карэспандэнт выдання Al Mustaqbal) і Paschos.

Ці была зброя сапраўднай — невядома. Як піша партал Goal, праз дзве гадзіны пасля заканчэння матчу стала вядома аб тым, што рэферы пасля кансультацый з нагоды спрэчнага эпізоду з афсайдам усё ж вырашыў залічыць забіты ПАОК гол. Такім чынам, каманда Савідзі атрымала перамогу над АЕК з лікам 1:0. Футбалісты афінскага клуба адмовіліся дагульваць матч з меркаванняў бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?