Фота Сяргея Гудзіліна

Наступныя два дні ў Мінску будзе вельмі цёпла. У аўторак чакаецца +7—9°С цяпла, у сераду да +10°С, аднак вясна прыйдзе не надоўга. З чацвярга зноў пачне халадаць.

Вечарам у пятніцу будзе да мінус 7°С, а ў суботу днём у Мінску наогул мінус 11°С. У Брэсце будзе да мінус 9°С

Сітуацыя будзе пагаршацца моцным снегам, завірухай, паўночна-ўсходнім парывістым ветрам.

Сіноптыкі папярэджваюць пра вельмі моцны снег у суботу, да 20 мм ападкаў

Цікава, што акурат пяць гадоў таму, 15 сакавіка, над Беларуссю пранёсся ўраган «Хаўер».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна