Гандлёвы комплекс Minsk City Mall за 28 млн даляраў пачнуць будаваць каля чыгуначнага вакзала ў красавіку, пішуць Мінск-навіны.
Пачатак будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага комплексу запланаваны на красавік 2018 года.
Аб'ект размесціцца на зямельным участку плошчай 1,8 га ў раёне скрыжавання вул. Талстога і вул. Вакзальнай. Праектам прадугледжваецца ўзвядзенне гандлёва-забаўляльнага цэнтра і шматузроўневай паркоўкі. Апошняя будзе размешчана над станцыяй метро «Вакзальная».





