У каментарах да запісу карыстальнікі выказваюць здагадку, што на дзіўныя паводзіны мурашак маглі паўплываць вібрацыя тэлефона, магнітнае выпраменьванне або асаблівая мелодыя званка. Некаторыя мяркуюць, што гэта ўвогуле фэйк. Што ж насамрэч мы бачым на відэа? 

Хутчэй за ўсё, аўтар відэа натыкнуўся на дастаткова частую прыродную з'яву — мурашынае кола. Сутнасць з'явы палягагае ў тым, што група мурашак, на першы погляд цалкам беспадстаўна, пачынае бегаць па замкнёным коле, паступова далучаючы да свайго бясконцага працэсу ўсё больш і больш іншых. Яны працягваюць свой бег да таго часу, пакуль адно за адным не паміраюць праз знясіленне.

Найбуйнейшы амерыканскі мірмеколаг (навукоўца, які даследуе мурашоў) Уільям Мортан Уілер у 1910 годзе апісаў выпадак мурашынага кола, якое дзейнічала ў лабараторных умовах на працягу 46 гадзін.

Ніякага дакладнага адказу на пытанне аб тым, чаму ўзнікае такая з'ява, навукоўцы яшчэ не далі. Меркавана, тлумачэннем феномена можа быць ферамонны след, якім мурашы некаторых відаў, якія здабываюць ежу разам, пазначаюць паверхню зямлі падчас паходаў па ежу з мэтай хуткага і эфектыўнага падарожжа да месца знаходжання ежы і пераносу яе назад у мурашнік. З дапамогай парных вусікаў, размешчаных блізка да зямлі, мурашы ўспрымаюць кірунак і інтэнсіўнасць паху, і рухаюцца строга па ферамонным следзе. У адзін з момантаў па тых ці іншых прычынах у алгарытме адбываецца збой, і мурашка пачынае хадзіць па замкнёным коле, далучаючы да смяротнага шэсця і сваіх братоў. 

Верагодна, аўтар відэа з YouTube заўважыў мурашынае кола акурат у той момант, калі яно толькі пачало выстройвацца, паклаў у ягоны цэнтр тэлефон і пазваніў на яго, тым самым зрабіўшы выгляд, што насякомыя бегаюць менавіта вакол прылады. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?