Аляксандр Лукашэнка сустрэўся сёння з Дзяржаўным сакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам. На сустрэчы абмяркоўваліся пералік пытанняў і тэрміны правядзення Найвышэйшага дзяржаўнага савета.
«Ёсць шэраг пытанняў, якія пасля прэзідэнцкіх выбараў нам варта сур'ёзна абмеркаваць, прааналізаваўшы сітуацыю. І ў сферы ваенна-палітычнага супрацоўніцтва, і ў сферы эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі. Думаю, што фармат Саюзнай дзяржавы для гэтага падыходзіць. Таму нам варта абмеркаваць з вамі, якія актуальныя пытанні мы вынесем на разгляд Найвышэйшага дзяржаўнага савета, і пагаварыць пра тое, калі прыкладна мы зможам правесці ВДС «, - сказаў Аляксандр Лукашэнка.





