9 сакавіка на тэрыторыі прыватнага прадпрыемства ў Пружанскім раёне загінуў 35-гадовы рабочы. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў Бярозаўскім міжраённым аддзеле дзяржінспекцыі працы.

Аператар часальнага абсталявання ў той дзень працаваў на рыхліцельнай машыне лініі па вытворчасці латэкснага какосавага палатна. Паводле папярэдняй версіі, падчас працы яго правая рука трапіла пад ахоўную агароджу зубчастага вала. У выніку мужчына атрымаў траўму, не сумяшчальную з жыццём.

Вядома, што ў мужчыны засталіся жонка і двое дзяцей: двух і адзінаццаці гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0