Зніклы ў студзені жыхар Шуміліна Аляксандр Раманенка знойдзены мёртвым. Адпаведная інфармацыя размешчаныя на сайце УУС Віцебскага аблвыканкама.
Труп 34-гадовага мужчыны знойдзены 11 сакавіка ў полі каля вёскі Вялікія Лётцы Віцебскага раёна. На месцы працавала следча-аператыўная група. Таксама знойдзены заплечнік з асабістымі рэчамі загінулага.
Мужчына працаваў у адной са студый тату Віцебска.





