На старонцы ва «Укантакце» руху Putin Team, які падтрымлівае дзейнага прэзідэнта Расіі, з'явіўся кліп, названыя адміністратарамі суполкі «гімнам руху». Сярод выканаўцаў — Дзіма Білан, Рыгор Лепс і Цімаці.
Апроч іх сярод аўтараў гімна DJ Smash, Вікторыя Дайнэка, група «А-Студыё», Паліна Гагарына, Аляксандр Панаётаў і Нюша. Ён мае назву «Пуцяводная зорка».
Кожны артыст выконвае па невялікім фрагменце гімна. Іх з'яўленне на экране перамяжоўваецца з выявамі пенсіянеркі, шматдзетнай сям'і, вайскоўца ў форме і паліцыянта. Сам Пуцін у тэксце не згадваецца.
Акрамя артыстаў эстрады ў роліку з'яўляюцца тэлевядучая Юлія Бараноўская, шоумэн Міхаіл Галусцян, алімпійскі чэмпіён Аляксей Немаў і музычны прадзюсар ChinKong.





