Вайскоўцы РФ выпрабавалі ў Сірыі 210 узораў зброі. Пра гэта заявіў міністр абароны Расіі Сяргей Шайгу ў фільме «Пуцін», перадае «ТАСС».
«Мы паглядзелі 210 узораў зброі. Праверылі разам з сірыйцамі на полі бою. Тое, што мы паглядзелі, зрабілі свае заўвагі, дапаўненні — гэта ўсё, натуральна, я ўпэўнены, у будучыні захавае жыццё тым, хто прыйдзе з гэтай зброяй ваяваць далей», — сказаў Шайгу.





