Брытанскі прэм'ер Тэрэза Мэй заявіла ў парламенце пра тое, што Сяргей Скрыпаль і яго дачка былі атручаныя нервова-паралітычным рэчывам, распрацаваным у Расіі, піша Бі-бі-сі

Па словах прэм'ера, гэта было ўжыта нервова-паралітычнае атрутнае рэчыва новага пакалення пад назвай «Навічок».

«Вельмі верагодна, што Расія нясе адказнасць за дзеянні, учыненыя супраць Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі», — заявіла Мэй.

Тэрэза Мэй заявіла, што дае Расіі час да аўторка, каб прад'явіць тлумачэнні са здарэннем.

Калі з боку Расеі не паследуе годнага даверу адказу, сказала Тэрэза Мэй, атручэнне Скрыпаля будзе лічыцца супрацьзаконным выкарыстаннем расійскай дзяржавай сілы на тэрыторыі Вялікабрытаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0