Лідары кансерватыўнага блока Хрысціянска-дэмакратычнага і Хрысціянска-сацыяльнага саюзаў (ХДС/ХСС) і Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (СДПГ) падпісалі ў панядзелак кааліцыйны дагавор, які ляжа ў аснову працы будучага ўрада краіны. Свае подпісы пад дакументам паставілі старшыні, кіраўнікі парламенцкіх фракцый і генеральныя сакратары партый, паведамляе ТАСС.

Як адзначыла перад падпісаннем дагавора Ангела Меркель, «прыйшоў самы час пачаць працу». «Гэта ўрад прыступае да яе пасля доўгага працэсу фарміравання, што, безумоўна, звязана з вынікамі выбараў [у Бундэстаг]», — адзначыла яна. «У кааліцыйным пагадненні мы пастараліся знайсці адказы на пытанні, якія хвалююць грамадзян», — падкрэсліла Меркель.

14 сакавіка Бундэстаг прагаласуе па кандыдатуры Ангелы Меркель на пасаду канцлера. ХДС/ХСС і СДПГ маюць у парламенце 399 месцаў з 709, так што ніякіх праблем з яе перавыбраннем паўстаць не павінна. Пасля гэтага прэзідэнт ФРГ ўручыць Меркель і членам яе новага кабінета граматы аб прызначэнні, і ўрад афіцыйна прыступіць да выканання сваіх абавязкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0