Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота сцвярджае, што пытанне ўзаемнага прызнання віз паміж Беларуссю і Расіяй набліжаецца да вырашэння, паведамляе БелТА.

Зараз вядуцца інтэнсіўныя кансультацыі на ўзроўні міністэрстваў замежных спраў па ўзаемным прызнанні віз. «Фактычна беларуская віза будзе прызнавацца як расійская у Расіі, а расейская — як беларуская ў Беларусі. Да гэтага мы зараз імкнемся», — сказаў Рыгор Рапота. Рапота выказаў надзею, што пытанне будзе вырашана на працягу паўтары месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0