На думку вядучага Шуры Рапея, беларуская мова адразу робіць творчасць музыкаў менш крутой. З цытаты:

«Мы гэту тэму бачылі сто разоў: маладыя, амбіцыйныя, прабіўныя робяць круты матэрыял на беларускай мове і гэта… аказваецца не заўсёды дадатна».

Далей ён, пачуўшы, што артыстка ў будучыні не збіраецца абмяжоўвацца адной мовай, а можа заспяваць і па-руску, і на англійскай, дадае: «Значыць на беларускай мове ты не спыняешся, будзеш разнапланавай».

Глядзець відэа раім з 56-й секунды.

Шура Рапей з'яўлецца вядучым праграмы з дзіўнай для беларускага канала назвай «Падслухана ў МАскве» пра «гарачыя навіны ў свеце шоў-бізнесу, спорту, музыкі і блогераў». Таксама ён лічыцца сузаснавальнікам праекта «Найлепшыя блогеры Беларусі».

Чытайце таксама:

«Я не дурачка, слова «шуба» ў гэтай песні гучыць смачна і лагічна» — КЛІП новага гурта Shuga па-беларуску

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру