У сталічным парку імя Янкі Купалы 13 сакавіка адбылося афіцыйнае адкрыццё памятнага камня у гонар айцоў беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ ст. братоў Антона і Івана Луцкевічаў. Фінансаваў праект і устаноўку Мінгарвыканкам.

Ініцыятыва ўзнікла яшчэ пяць гадоў таму, калі сваячка Луцкевічаў Маргарыта Пярова, што жыве ў Пецярбургу, ад імя нашчадкаў роду звярнулася да Міністэрства культуры і да Мінгарвыканкама. Аднак справа тады зацягнулася на некалькі гадоў.

Выступае Маргарыта Пярова

Выступае Маргарыта Пярова

У снежні 2017 года Пяровай быў пададзены афіцыйны зварот ужо паводле патрэбнага ўзору. У сваю чаргу МЗС Беларусі звярнуўся да Мінгарвыканкама з просьбай знайсці грошы на ўстаноўку памятнага каменя. Падтрымалі ідэю дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і ЗБС «Бацькаўшчына».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?