Ілюстрацыйны малюнак

Ілюстрацыйны малюнак

Усе гэтыя экзапланетныя сістэмы выявіў касмічны апарат Kepler. Самы яркі з чырвоных карлікаў — K2-155 — размешчаны за 200 светлавых гадоў ад Зямлі.

Навукоўцы мяркуюць, што на паверхні экзапланеты, якая атрымала назву K2-155d, можа быць вада, прычым у вадкім выглядзе. Такую выснову даследчыкі зрабілі дзякуючы камп'ютарнаму мадэляванню на аснове дадзеных «Кеплера» і наземных тэлескапічных назіранняў. Згодна з камп'ютарнай сімуляцыяй, на K2-155d можа быць атмасфера, а кліматычныя ўмовы на ёй могуць быць падобныя на зямныя.

Цяпер неабходна правесці больш дакладныя даследаванні, вызначыць памер і тэмпературу планеты. Для гэтага спатрэбіцца задзейнічаць больш складаныя методыкі вымярэння гэтых параметраў.

Акрамя гэтага, астраномы даследавалі залежнасць памеру планет зорнай сістэмы ад колькасці металу ў зорцы. Лічыцца, што чым больш яго ў зорцы, тым большы памер планет, што круцяцца вакол яе. Новыя дадзеныя пацвердзілі гэтую гіпотэзу. Самая буйная планета з знойдзеных (яе радыус ў тры разы перавышае радыус Зямлі) круціцца вакол зоркі з найбольшым утрыманнем металу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?