Праз адзін з літоўскіх пунктаў пропуску беларус спрабаваў правезці 359 пачак цыгарэт, схаваўшы іх у шыны.

Кіроўца Ford Mondeo заявіў, што не перавозіць ніякія незаконныя грузы. Аднак мытнікі з дапамогай прыбораў выявілі, што ў шынах аўтамабіля нешта ёсць. Адно з колаў знялі і адправілі на рэнтген. Там стала зразумела, што ў ім знаходзіцца арганічнае рэчыва, піша autogrodno.by.

Мытнікі распілавалі і іншыя шыны. У кожнай знайшлі пачкі з цыгарэтамі, выкладзеныя ў больш шчыльныя ўпакоўкі і прылепленыя да шыны з дапамогай ліпкай стужкі. Такая канструкцыя дазваляла ехаць з больш высокай хуткасцю і не пашкодзіць тавар.

Усяго ў шынах Ford Mondeo было знойдзена 359 пачак кантрабандных цыгарэт.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
1
Каментатар / Адказаць
02.07.2010 / 15:22
Какая Власть - так люди и зарабатывают ! Если  нет работы - то она сама толкает людей на такие способы заработать ! И не надо петь *Военных Песен * - о том что кто ищет тот  найдёт !   Тут все Взрослые Люди и все отлично понимают  - что всякая вещь или Есть или НЕТ ! Так вот - работы в стране  НЕТ !
1
Каментатар / Адказаць
18.12.2009 / 18:58
Распилили шины? Ппц попандос...
1
Каментатар / Адказаць
06.11.1973 / 10:13
А разбортировать никак???
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру