Суд Ляхавіцкага раёна сёння абвясціў прыгавор у дачыненні да мясцовага жыхара, які абвінавачваецца ў замаху на былую жонку, каб заразіць яе ВІЧ-інфекцыяй, паведамляе БелТА.

У канцы лістапада 2017 38-гадовую жыхарку райцэнтра невядомы ўдарыў у нагу медыцынскім шпрыцом. Арганізатарам злачынства быў 41-гадовы былы муж пацярпелай. Нападніку ён заплаціў $50, каб той з дапамогай ін'екцыі ўвёў яго экс-жонцы кроў, заражаную ВІЧ. Хуліган не давёў намер да канца, паколькі набраў у шпрыц незаражаную кроў.

У дачыненні да былога мужа былі распачатыя крымінальныя справы. Яму інкрымінаваліся злачынствы, прадугледжаныя ч.4 арт.16 (арганізацыя злачынства), ч.1 арт.14 і ч.3 ст.157 (замах на заражэнне ВІЧ), ч.2 арт.295 (незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі і выбуховых рэчываў) КК. Мужчыну асудзілі на сем гадоў папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Акрамя таго, з яго спагнаны 10000 рублёў у якасці маральнай шкоды на карысць пацярпелай, а таксама іншыя працэсуальныя выдаткі, у тым ліку за правядзенне экспертыз.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру