Аляксандр Лукашэнка 13 сакавіка прыняў з дакладам кіраўніка спраў прэзідэнта Віктара Шэймана. Шэйман распавёў пра свой візіт у краіну Зімбабвэ, якую ён наведаў па даручэнні Лукашэнкі.

Паведамляецца, што адбыліся перагаворы з прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагвам, першым віцэ-прэзідэнтам, а таксама з іншымі міністрамі.

У ходзе перагавораў былі дасягнуты дамоўленасці і падпісаны кантракты на суму амаль $58 мільёнаў, у тым ліку па пастаўках беларускіх трактароў на $43 мільёны і тэхнікі для лясной гаспадаркі на $15 мільёнаў. Размова ішла таксама аб стварэнні зборачных вытворчасцей беларускай сельскагаспадарчай і горназдабыўной тэхнікі.

Сайт кіраўніка дзяржавы сцвярджае, што Зімбабвэ гатовая выкарыстаць беларускі вопыт па рэкультывацыі зямель і ірыгацыі засушлівых раёнаў. Па словах Віктара Шэймана, прапрацоўваюцца магчымасці двухбаковага супрацоўніцтва ў галіне электраэнергетыкі і геолагаразведкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру