kommersant.ru

Паліцыя Лондана пачала расследаванне абставінаў смерці былога першага намесніка гендырэктара «Аэрафлота» Мікалая Глушкова, цела якога са слядамі задушэння было знойдзена напярэдадні

Спадар Глушкоў, уцякач у Вялікабрытанію, у мінулым годзе завочна быў асуджаны на 8 гадоў зняволення за крадзеж сродкаў авіякампаніі.

Як распавялі «Коммерсанту» знаёмыя 69-гадовага Мікалая Глушкова, яго цела было знойдзена дачкой Наталляй у кватэры на ўскраіне Лондана. Па іх словах, на шыі Глушкова былі бачныя сляды задушэння. Было гэта забойства або самагубства, пакуль не ясна — праводзіцца расследаванне.

Мікалай Глушкоў быў партнёрам і бліжэйшым паплечнікам Барыса Беразоўскага, знойдзенага павешаным у сваім доме ў прыгарадзе Лондана 23 сакавіка 2013 года.

Мікалай Глушкоў працаваў у кампаніі «Лагаваз», створанай Барысам Беразоўскім, а пазней быў гендырэктарам «АўтаВАЗа» і намеснікам дырэктара «Аэрафлота». У 2000 годзе Глушкова арыштавалі па абвінавачванні ў махлярстве. 

У 2010 г. атрымаў палітычны прытулак у Вялікабрытаніі. У 2017 г. яго судзілі ў Расіі завочна і прысудзілі да васьмі гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў крадзяжы 122 мільёнаў даляраў у «Аэрафлота».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру