Аргенцінец заспеў дзяўчыну з іншым хлопцам і непрыкметна зрабіў на іх фоне сэлфі.

20-гадовы Мар'ян выпадкова трапіў на вечарыну, куды таксама прыйшла яго дзяўчына. Пра гэта ён даведаўся, калі ўбачыў каханую ў абдымках невядомага. Пара была так занятая пацалункамі, што нават не заўважыла госця.

Малады чалавек не разгубіўся: ён сеў побач, зрабіў сэлфі на іх фоне і выклаў здымак у сацсетках. «Мая дзяўчына (ужо былая) не падазрае, што мы прыйшлі на адну вечарынку», — падпісаў ён свой пост у Twitter.

Аб разрыве з хлопцам дзяўчына даведалася, калі твіт набраў вірусную папулярнасць. За некалькі дзён запіс Мар'яна сабраў больш як 15 тысяч рэпостаў і амаль 70 тысяч лайкаў.

Пазней аргенцінец апублікаваў скрыншоты перапіскі з былой каханай, якая перапрошвала і спрабавала апраўдацца. Яна заявіла, што была вельмі п'яная, але ўсё роўна любіць Мар'яна і хоча быць толькі з ім. Аднак гэтыя словы яго не пераканалі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру