theatlantic.com

theatlantic.com

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць вельмі верагоднай дачыненне Расіі да атручвання экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля.

Трамп абмеркаваў з прэм'ер-міністрам Брытаніі Тэрэзай Мэй інцыдэнт з ужываннем нервова-паралітычнага рэчыва і выказаў салідарнасць з пазіцыяй Лондана.

Як заявілі на Даўнінг-стрыт, прэзідэнт ЗША пагадзіўся з тым, што Расія павінна даць выразны і недвухсэнсоўны адказ на пытанне, якім чынам атака з ужываннем нервова-паралітычнага рэчыва магла адбыцца на тэрыторыі Брытаніі.

Трамп раней у аўторак казаў журналістам, што прыме як факт высновы брытанскага следства аб тым, хто нясе адказнасць за напад у Солсберы.

«Мне здаецца, выходзіць так, што гэта была Расія, зыходзячы з усіх доказаў, пра якія мы ведаем», - заўважыў ён у аўторак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?