Падчас афіцыйнай цырымоніі сустрэчы федэральнага прэзідэнта Рэспублікі Аўстрыя Аляксандра ван дэр Бэлена ля Адміністрацыі прэзідэнта Украіны ў Кіеве адбыўся кур'ёзны інцыдэнт.

Пра гэта сведчыць відэа, апублікаваныя ў Facebook прэс-сакратаром прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі Святаславам Цаголкам.

Падчас салютавання прэзідэнтам Украіны ганаровай варты на зямлі апынулася шапка аднаго з вайскоўцаў.

Пасля заканчэння афіцыйнай цырымоніі прэзідэнт Пятро Парашэнкам, накіроўваючыся па чырвонай дарожцы, падняў галаўны ўбор і вярнуў яго воіну ганаровай варты.

«Вайсковая шапка з украінскім трызубам не павiнна ляжаць на зямлі», — адзначае Цаголка.

AP

AP

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?