Высылка дыпламатаў, адмена сустрэч на вышэйшым узроўні і магчымая замарозка расійскіх актываў — такія меры распачне Вялікабрытанія ў адказ на атручванне экс-выведніка Сяргея Скрыпаля, паведамляе НВ.
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй ў сераду, 14 сакавіка, выступіла ў парламенце з жорсткай заявай, у якой акрэсліла прадметныя дзеянні Лондана супраць Масквы ў сувязі з атручваннем экс-выведніка Сяргея Скрыпаля.
У прыватнасці, рэакцыя Вялікабрытаніі на гучнае злачынства будзе ўключаць у сябе такія крокі.
- Афіцыйнае абвінавачванне Масквы ў атручванні Скрыпаля.
- Высылка 23 расійскіх дыпламатаў.
- Адмена ўсіх сустрэч на вышэйшым узроўні з прадстаўнікамі Расіі.
- Байкот Чэмпіянату свету па футболе з боку брытанскай кароны.
- Магчымасць замарозкі расійскіх актываў.
- Узмацненне праверак на мяжы.





