Сёння пасол Літвы ў Беларусі быў выкліканы ў беларускі МЗС у сувязі з паведамленнямі ў СМІ пра інцыдэнт з радыеактыўнымі матэрыяламі, які меў месца ў канцы снежня 2017 года ў ходзе работ па вывадзе з эксплуатацыі Ігналінскай АЭС, паведамляе сайт беларускага ведамства.

Паслу Літвы была ўручана нота, у якой беларускі бок выказвае занепакоенасць у сувязі з адсутнасцю аператыўнай інфармацыі аб здарэнні на Ігналінскай АЭС.

МЗС Беларусі заклікаў Літву правесці дбайнае расследаванне здарэння і інфармаваць беларускі бок аб выніках расследавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0