На платформе «Талака» працягваецца грамадская кампанія па збору сродкаў на Дзень Волі. На гэты момант сабрана ўжо больш за 30 тысяч рублёў.

Першапачаткова 20 тысяч рублёў арганізатары святочнага канцэрту ля Опернага тэатра імкнуліся сабраць, каб годна адсвяткаваць 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак грамадства падтрымала ініцыятыву настолькі актыўна, што арганізатары вырашылі сабраць талакой больш — 35 тысяч рублёў.

На дадзены момант сабрана 85% ад неабходнай сумы, ініцыятыву падтрымалі 782 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0