У Гомелі прайшла нарада, на якой прааналізавалі прычыны суіцыдаў, якія адбыліся ў 2017 годзе.

На нарадзе прысутнічалі работнікі Следчага камітэту, пракуратуры, міліцыянты, чыноўнікі і псіхіятры.

Адзначаецца, што ў Гомельскай вобласці колькасць тых, хто скончыў жыццё самагубствам, большая, чым колькасць загінулых ад іншых фактараў.

«Сваю лепту ў сумную статыстыку маглі ўнесці «Сіні кіт» і іншыя дэструктыўныя рухі ў падлеткавым асяроддзі, распаўсюджванне якіх аднак ўдалося спыніць дзякуючы экстраным мерам і суладнай працы кампетэнтных органаў і службаў», — паведамляе гомельская пракуратура.

У сваім дакладзе пракурор Гомельскай вобласці Віктар Марозаў прывёў асобныя факты, калі медыцынскія работнікі былі інфармаваныя пра спробы некаторых асоб звесці рахункі з жыццём і пры гэтым не прынялі належных мер да прадухілення, не аказалі людзям неабходнай псіхіятрычнай дапамогі.

«У рамках праведзеных праверак пракурорскія работнікі па «тэлефоне даверу» тэлефанавалі ў службу экстранай псіхалагічнай дапамогі. Высветлілася, што ў шэрагу выпадкаў нумары тэлефонаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва не існавалі. Часам тым, хто тэлефанаваў, прапаноўвалася звярнуцца ў платную даведкавую службу, у іншых выпадках чалавеку рэкамендавалі запісацца на прыём да доктара», — паведамляе пракуратура.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру