У пятніцу ў краіну накіруецца халоднае паветра з поўначы Еўропы. Рэзка пахаладае, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы панізіцца да 2—8 градусаў марозу, пры праясненнях па паўночным усходзе паветра знізіцца да мінус 9—12, днём будзе мінус 1—7.

«У выходныя чакаецца далейшае ўзмацненне маразоў», - адзначылі сіноптыкі.

У суботу ў асноўным па Гомельскай і Магілёўскай абласцях чакаецца снег, месцамі — моцны снег, завіруха. Дыскамфорт ўзмоцніць парывісты ветер. Ноччу да 7—13 градусаў марозу, па паўночным усходзе краіны прагназуецца 14—17 градусаў ніжэй за нуль, днём будзе мінус 3— 9 градусаў.

У нядзелю, 18 сакавіка, у асобных раёнах тэмпература панізіцца да мінус 18—19 градусаў, у другой палове дня пры невялікай воблачнасці будзе ад нуля да мінус 6 градусаў.

У ноч на панядзелак будзе 5—12 марозу, пры праясненнях да мінус 15, днём чакаецца ад мінус 4 да+3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?