Народны дэпутат Надзея Саўчанка заклікае ўкраінцаў і вайскоўцаў зрынуць «злачынную ўладу Парашэнкі». Пра гэта яна распавяла пасля допыту ў СБУ, піша Украінская праўда.

«Цяпер ёсць шмат вайскоўцаў, якія мяне чуюць, якія згаджаюцца, што ваенны пераварот ва Украіне — гэта досыць чаканая і, напэўна, даволі правільная падзея», — сказала Саўчанка.

Яна дадала, што такога разумення «няма ў камандаванні, там гуляюць пад уладу і пад Расію, і забіваюць свой народ».

«Але ёсць шмат вайскоўцаў, якія разумеюць, што адбываецца», — сказала Саўчанка.

Яна абвінаваціла ўкраінскую ўладу «ў злачынствах супраць украінскага народа, ва ўсіх тых смерцях, якія адбыліся за перыяд дзейнай злачыннай улады Парашэнкі».

«І цяпер я заклікаю ўкраінцаў: калі вы разумееце, што калі мы зараз не адстаім права на сваё жыццё, на сваю волю, то вы будзеце жыць горш, чым у тэрарыстычным таталітарным рэжыме Расіі», — сказала Саўчанка.

Нардэп нагадала, што ўкраінцы заўсёды ўмелі паўставаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0