Міністэрства аховы здароўя Украіны адмяніла дыспансерызацыю. Пра гэта Міністэрства аховы здароўя паведаміла на афіцыйным сайце. З сярэдзіны года Украіна пяройдзе на мадэль рэгулярных скрынінгавых аглядаў па групах рызыкі. Акрамя таго, Міністэрства аховы здароўя з 13 сакавіка адмяніла талоны на прыём да доктара, медкарты студэнтаў і медкарты для паступлення ў школу або дзіцячы сад.

Замест папяровых талонаў зараз ёсць толькі форма «Журнал рэгістрацыі амбулаторных пацыентаў» — інфармацыя туды будзе пераносіцца аўтаматычна з запісаў амбулаторнай карты. Таксама міністэрства адмяніла Кнігу запісу выклікаў лекараў дадому, з гэтага часу пацыент і доктар будуць кантактаваць наўпрост.

Лекар не павінен будзе даваць справаздачу аб абавязковых наведваннях пацыента, а перадаваць толькі інфармацыю аб колькасці зваротаў і наведванняў. Лекар і пацыент атрымаюць доступ да нумароў тэлефона адзін аднаго і змогуць звязвацца наўпрост, каб разам вырашаць, ці патрэбны візіт на дом.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру