Прызыў вайсковаабавязаных у сувязі з праверкай Узброеных Сіл пачаўся ў Беларусі, паведамляе БелТА. З запасу прызываецца да 2 тысяч вайсковаабавязаных.

«У рамках праверкі баявой гатоўнасці Узброеных Сіл у ходзе падрыхтоўкі да выканання задач па прызначэнні ажыццяўляецца пастаўка мабілізацыйных рэсурсаў з ваенных камісарыятаў Беларусі ў адно са злучэнняў Барысаўскага гарнізона. На працягу гэтых сутак толькі ваенкаматамі Мінска прызвана больш за 300 ваеннаабавязаных з запасу. Акрамя таго, у рамках мерапрыемстваў запланавана пастаўка ўзбраення, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі з арсеналаў, баз і складоў Міністэрства абароны», — праінфармавалі ў ведамстве.

Як паведамлялася, праверка мае комплексны характар з ахопам найбольш важных пытанняў баявой гатоўнасці і штодзённай дзейнасці беларускай арміі.

Пад кантролем падраздзяленні розных відаў і родаў войскаў: разведкі, ракетных войскаў і артылерыі, механізаваных, зенітных ракетных войскаў, авіяцыі, у тым ліку з правядзеннем з імі вучэнняў з баявой стральбой. Будзе праверана сістэма мабілізавання войскаў, у тым ліку гатоўнасць сфармаваць асобную механізаваную брыгаду, а фарміраваная брыгада — на здольнасць самастойна выконваць задачы па прызначэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0