У расейскіх уладаў ёсць шмат інструментаў, каб паўплываць на палітыку сваіх суседзяў. Але ці не пераацэньваем мы магчымасцяў Расіі? Ці на самай справе ў Крамля такія доўгія рукі, як хацелася б Пуціну?

Найноўшая гісторыя даказвае, што далёка не ўсе аперацыі ўплыву з удзелам расійскіх спецслужбаў былі ўдалымі. Спроба перавароту і забойства прэм'ер-міністра Чарнагорыі таму прыклад.

Тым не менш, выходзіць, што, выкарыстоўваючы вялікі арсенал магчымасцяў, Масква ўмее танна стварыць хаос, а затым дорага прадаць спакой? Як з дапамогай падкантрольных СМІ і сацыяльных сетак Крэмль уводзіць ва ўжытак выгадную яму дэзінфармацыю і як яе можна нейтралізаваць?

Ці здольныя расейскія ўлады кіраваць настроямі ў грамадствах іншых краін і мяняць ўлады ў іх?

«Белсат» запрашае на заключную частку спецыяльнага праекта «Тэрыторыя праўды» з Яўгенам Кісялёвым і Святланай Калінкінай.

Дыскутаваць пра гэта на «Тэрыторыі праўды» будуць:

  • Юрый Раманенка — кіраўнік палітычных праграм Украінскага інстытута будучага;
  • Віціс Юрконіс — палітолаг, выкладчык Віленскага ўніверсітэта;
  • Міхал Патоцкі — рэдактар польскага штодзённіка Dziennik Gazeta Prawna;
  • Канстанцін Эгерт — вядучы праграм тэлеканала «Дождж», калумніст Deutsche Welle;
  • Павел Усаў — доктар палітычных навук, кіраўнік беларускага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозаў.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру