На апошнія дэбаты кандыдатаў у прэзідэнты ў эфіры «Расіі 1» лідар «Камуністаў Расіі» Максім Сурайкін прывёў сваю давераную асобу Лідзію Фількіну. Яе прадставілі як былую работніцу «Саўгаса імя Леніна», якая заявіла, што кандыдат ад КПРФ Павел Грудзінін «выселіў яе з кватэры».

Грудзінін, які абяцаў раней не ўдзельнічаць у дэбатах, прыйшоў на апошні раўнд перад выбарамі. Аднак, перад пачаткам выступу Фількінай яго ў студыі ўжо не было. Месца кандыдата ад КПРФ заняла давераная асоба Грудзініна, журналіст Максім Шаўчэнка.

Шаўчэнка прыпыніў выступ Фількінай са словамі: «У што вы выбары ператвараеце?». «Як могуць два чалавекі выступаць. Давайце яшчэ натоўп паклічам давераных асоб, давайце ператворым выбары зусім у цырк», - абурыўся Шаўчэнка. З ім пачаў спрачацца Сурайкін і вядучы дэбатаў Уладзімір Салаўёў.

Удзельнікі ў студыі пасля гэтага пачалі спрэчку. Вядучы дэбатаў Уладзімір Салаўёў запатрабаваў ад Сурайкіна пакінуць студыю. Пакуль Сурайкін ішоў да выхаду, Шаўчэнка назваў яго «бандэраўскім правакатарам», пасля чаго кандыдат ад «Камуністаў Расіі» са словамі «я табе адразу па мордзе дам» паспрабаваў прарвацца да Шаўчэнкі. Яго спынілі Салаўёў і ахоўнікі. У выніку Сурайкіна вывелі са студыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру