Адміністрацыя Цэнтральнага раёна Мінска правяла сустрэчу 18 выпадковых выбарцаў з мясцовымі дэпутатамі і кіраўніцтвам.

Апроч іншых, на мерапрыемстве былі кіраўнік Цэнтральнага раёна Ігар Бузоўскі і старшыня Мінгарсавета Васіль Панасюк. 

«Наша Ніва» запыталася ў іх, ці не здавалася б ім справядлівым пераназваць нейкія вуліцы сталіцы ў гонар дзеячоў таго часу. 

«Прадказваць я не буду, — сказаў Бузоўскі. — Сёння ёсць пасыл, каб мы прыйшлі да гістарычных каранёў. Мы ўзяліся, дзякуючы гэтай даце, за гістарычныя дэталі. Успомнілі гістарычных асоб, якіх хтосьці не ведае і не збіраўся ўзгадваць. І цяпер павінна весціся работа, каб пра іх мы даведаліся больш, каб яны сталі нашай часткай. Каб перайменаванне, пра якое вы кажаце, не выглядала штучным».

Ігар Бузоўскі.

Ігар Бузоўскі.

Васіль Панасюк сказаў, што Мінскі гарадскі савет гатовы абмяркоўваць гэтае пытанне. 

«Працэдура перайменавання мае этапнасць: зварот ад грамадзян разглядаецца спачатку на спецыяльнай камісіі: выканкам, навукоўцы і дэпутаты. Потым выстаўляем на грамадскае абмеркаванне, глядзім на рэакцыю, затым гэта вяртаецца ў сталую камісію рады, а потым вырашаецца. Канечне, любая прапанова заслугоўвае ўвагі.

У плане існых вуліц гэта затратна, а новыя вуліцы… гэта можна абмяркоўваць. Я паважаю гісторыю краіны і горада, я гатовы абмяркоўваць любыя прапановы, паўтаруся, я паважаю гісторыю», — сказаў Панасюк.

Васіль Панасюк, фота Minsknews

Васіль Панасюк, фота Minsknews

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?