Новы міністр унутраных спраў Германіі Хорст Зеехофер заявіў, што, на яго думку, «ісламу не месца» ў краіне. Падобная пазіцыя рэзка супярэчыць палітыцы канцлера Германіі Ангелы Меркель.

Зеехофер, які толькі нядаўна заняў пасаду кіраўніка МУС ў новым кааліцыйным ўрадзе, ужо даўно актыўна крытыкуе палітыку Меркель у дачыненні да бежанцаў і цяпер прадставіў сваё бачанне таго, як вырашыць праблему.

Яго словы можна разглядаць як спробу адыграць частку галасоў выбаршчыкаў, якія на парламенцкіх выбарах падтрымалі ультраправую партыю «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD).

У 2015 годзе, калі пачалі расці антымігранцкія настроі, Меркель заявіла, што, на яе думку, іслам — частка Германіі, паўтараючы словы былога прэзідэнта Крысціяна Вульфа.

У сваім інтэрв'ю для газеты Bild Зеехофер сказаў, што Германію сфармавала хрысціянства і што краіна не павінна адмаўляцца ад сваіх традыцый.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру