У Слоніме на возеры ў мікрараёне «Энка» 14 сакавіка пад лёд праваліўся рыбак. На дапамогу мужчыну прыйшлі вайскоўцы 841-й гвардзейскай групы артылерыі 11-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгады. З палонкі на бераг рыбаку дапамог выбрацца камандзір гаўбічнага самаходна-артылерыйскага дывізіёна гвардыі падпалкоўнік Уладзімір Дваяжонаў, паведамляе Міністэрства абароны.

Спачатку калегі Дваяжонава паспрабавалі ламаць дрэвы, каб дастаць пажылога мужчыну, які тануў.

У гэты момант мужчына крыкнуў: «Сякера! У багажніку маёй машыны ёсць сякера! ». Ваенныя сякерай ссеклі галінку, і з ёй рушылі да тапельца.

Ён схапіўся за яе рукой — але мужчына быў такі доўгі час у ледзяной вадзе, што ў яго практычна не засталося сіл, каб вылезці. Ён спрабаваў ухапіцца за беражок лёду, але рукі пастаянна саслізгвалі.

У рэшце рэшт падпалкоўнік змог ўхапіцца за яго куртку - і зноў пацягнуў дзеда на сябе і змог выцягнуць яго на лёд.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру