Сі Цзіньпін і Аляксандр Лукашэнка. Фота chinanews.com.
З гэтай нагоды Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванні.
«Пад Вашым мудрым кіраўніцтвам народ Кітая ўпэўнена рэалізуе ў духу ідэі пра «сацыялізм з кітайскай спецыфікай у новую эпоху» грандыёзныя «мэты двух стагоддзяў», накіраваныя на рост дабрабыту грамадзян і ажыццяўленне мары пра вялікае адраджэнне нацыі», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама выказаў упэўненасць у поспеху саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які пройдзе пад старшынствам Сі Цзіньпіна ў горадзе Ціндао. «Спадзяюся на магчымасць нашай сустрэчы ў рамках саміту, а таксама запрашаю Вас наведаць Беларусь у любы зручны час», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.