Каля 1,6 тыс. грузавікоў чакае выезду з Беларусі, паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Па стане на 16.00 18 сакавіка, на мяжы Беларусі і Літвы ў «Каменным логу» стаіць больш за 480 грузавых аўтамабіляў, у «Прывалцы» - звыш 180, у «Беняконі» - больш за 170, у «Катлоўцы» - звыш 150.

Таксама чэргі з фур фіксуюцца на латвійскім напрамку: у «Грыгараўшчына» — больш за 190, у «Урбанах» — звыш 170.

На беларуска-польскай мяжы ў «Казловічах» стаяць больш за 120 грузавікоў, у «Брузгах» — больш за 70, у «Бераставіцы» — больш за 40.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру