Як паведамляе амерыканскі тэлеканал ABC са спасылкай на свае крыніцы, па адной з версій яд, якім былі атручаныя Скрыпаль і яго дачка Юлія, мог быць у парашкападобным стане апынуцца ў вентыляцыйнай сістэме аўтамабіля BMW, на якім ездзіў былы палкоўнік ГРУ.

Раней праваахоўныя органы Вялікабрытаніі звярнуліся па дапамогу да жыхароў Солсберы, разлічваючы высветліць, дзе менавіта ездзіў яго аўтамабіль. 4 сакавіка была апублікаваная і фатаграфія аўтамабіля — бардовага BMW 320D з рэгістрацыйным нумарам HD09 WAO.

Трое супрацоўнікаў спецслужбаў распавялі ABC пра тое, што зараз у іх ёсць дакладнае разуменне, што за атрута выкарыстоўвалася злачынцамі. Па іх словах, гаворка ідзе пра парашкападобны фосфатаарганічны нейратаксін. «Гэта рэчыва, якое існуе з часоў «халоднай вайны», — заявіў тэлеканалу высокапастаўлены супрацоўнік спецслужбаў. Паводле яго слоў, расійскае яго паходжанне сумневаў не выклікае.

Крыніца тэлеканала таксама распавяла, што па словах сведкаў, у рэстаране, куды Скрыпаль прыйшоў з дачкой незадоўга да страты прытомнасці, ён неадэкватна размахваў рукамі і вельмі гучна прамаўляў. Тлумачэннем можа быць тое, што атрута пачала дзейнічаць на яго арганізм.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру