ТАСС

У Расіі скончыліся прэзідэнцкія выбары. Уладзімір Пуцін набірае на выбарах больш за 76% галасоў. Такія першыя вынікі падліку галасоў.

Па дадзеных ЦВК, па выніках падліку 83% галасоў Пуцін набірае 76,23%.

Папярэднія вынікі іншых кандыдатаў:

Павел Грудзінін - 12,24%

Уладзімір Жырыноўскі — 5,95%

Ксенія Сабчак — 1,55%

Грыгорый Яўлінскі — 0,94%

Барыс Цітоў — 0,71%

Максім Сурайкінн — 0,68%

Сяргей Бабурын — 0,64%.

 
Па выніках экзіт-полаў ад ВЦІОМ, Пуцін набраў 73,9%, Грудзінін — 11,2%, Жырыноўскі — 6,7%, Ксенія Сабчак — 2,5%. Экзіт-полы «Грамадскай думкі» даюць яму 77%.

Такім чынам Пуцін «абраны» на свой чацверты тэрмін. Ён быў прэзідэнтам у 2000—2008 гг, і з 2012 года, а ў 2008—2012 гг. кіраваў Расіяй з пасады прэм'ер-міністра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру